21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Запрашаем вас далучыцца да святкаванняў і наведаць наступныя мерапрыемствы ў Мінску:
- Агульнанацыянальная дыктоўка. Усіх ахвотных чакаюць на сядзібе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) па адрасе: г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Пачатак a 18.00. Уваход вольны.
- Дзень беларускай мовы ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (адрас: г. Мінск, вул. Някрасава, 20). Вас чакае лекцыя “Беларуская мова як фактар станаўлення і развіцця грамадзяніна Рэспублікі Беларусь” (лектар – Г.М.Валочка), прэзентацыя альбома школьных вершаў “Няма прыгажэй ад маёй Беларусі” з удзелам артысткі Белдзяржфілармоніі Т.Матафонавай-Грыневіч, акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы і прыемныя сюрпрызы.
- Тыдзень беларускай мовы на філалагічным факультэце БДУ. Адкрыцц? адбудзецца 21 лютага a 12.45 па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31. Вас чакаюць сустрэчы з мовазнаўцамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, цікавыя конкурсы, імпрэзы, гульні. Уваход вольны.
- Два дні роднай мовы на журфаку БДУ – 21 і 22 лютага. Выкладчыкі запрашаюць адзначыць гэтае свята разам: пагуляць у беларускія гульні, патанчыць беларускія танцы, паесці беларускіх дранікаў. Далучайцеся!
У гэты дзень вы таксама можаце:
- Паглядзець доўгачаканую стужку “У тумане” (рэжыс?р – С. Лазніца) паводле аповесці Васіля Быкава ў кінатэатры “Беларусь” 21 і 22 лютага а 16.10.
- Наведаць бібліятэкі, у якіх запланаваныя акцыі і выставы, прысвечаныя роднай мове. Напрыклад, Цэнтральная навуковая бібліятэка 21 лютага a 13.00 запрашае ўсіх жадаючых на літаратурныя чытанні. Вас чакаюць па адрасе:г. Мінск, вул. Сурганава, 15, 1-ы паверх, к. 110. У праграме: відэафільм “Разнамоўны калейдаскоп”, які пазна?міць вас з рознымі мовамі свету і іх асаблівасцямі; кніжная экспазіцыя “Сусветная літаратурная класіка па-беларуску”; прэзентацыя “Вянок – кніга паэзіі” і яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага.
- Зрабіць падарунак вашым дзеткам і скарыстацца паслугай “Белтэлекама” – праслухаць казкі па-беларуску. Для гэтага неабходна набраць нумар 196 і абраць беларускамоўную казку. Кошт 1 хвіліны складае 300 рубл?ў.
- Адчуць смак роднай мовы і атрымаць асалоду ад яе гучання!
Шануйце роднае слова!
Малюнак са старонкі govorim.by.