Фотаконкурс да Дня роднай мовы

Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе «Беларуская мова –адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», абвешчаным прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.

Хто можа прыняць удзел?

Аматары і прафесійныя фатографы.

Якія патрабаванні да фотапрац?

  • Фотапрацы мусяць адпавядаць тэме конкурсу: беларуская мова і яе роля ў захаванні і развіцці культурнай спадчыны.
  • Кожны фатаздымак павінен мець назву ці кароткае апісанне. Не забудзьцеся пазначыць свае імя і кантакты.
  • Аўтар можа прадставіць не больш за 5 фотаздымкаў.
  • Памер: не больш за 1000 pxls па большым баку, 72 dpi.

Які тэрмін падачы фотапрац?

Фотаконкурс праводзіцца ў два этапы:

  • 21 лютага – 1 сакавіка.У гэты тэрмін фатапрацы неабходна даслаць на паштовую скрыню Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. . Усе дасланыя работы будуць размешчаныя на старонцы http://www.facebook.com/UNBelarus у папцы “Дзень роднай мовы”.
  • 1 – 6 сакавіка. У гэты тэрмін адбудзецца адкрытае інтэрнэт-галасаванне і адбор лепшых прац. Па выніках галасавання будуць адабраныя 5 найлепшых фотаздымкаў.

Узнагароды.

Пераможцаў чакаюць дыпломы і падарункі прадстаўніцтва ААН у Беларусі. 

Малюнак са старонкі tvojfest.org.