НА ШТО ТРЭБА ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ ПРЫ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ЦТ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ?
1. Якія заданні ўваходзяць у тэст? На якія тэмы больш за ўсё заданняў?
Тэставыя заданні па беларускай мове, як правіла, ахопліваюць усе раздзелы вучэбнай праграмы. У 2011 годзе колькасць заданняў па кожным раздзеле склала:
Такім чынам, большая колькасць пытанняў прыпадае на такія разделы, як “Фанетыка і арфаэпія” (20%), “Марфалогія і арфаграфія” (30%), “Сінтаксіс і пунктуацыя” (32,5%).
2. Якія пытанні самыя складаныя?
Па дадзеных 2011 года, слаба засвоенымі з’яўляюцца тэмы з раздзелаў “Фанетыка і арфаэпія”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія” і па-ранейшаму выклікаюць складанасці заданні з раздела “Сінтаксіс і пунктуацыя”.
Раздел | Сярэдні працэнт выканання | |
2010 г. | 2011 г. | |
Маўленне | 29,16 | 40,29 |
Фанетыка і арфаэпія | 29,83 | 21,70 |
Арфаграфія | 42,90 | 45,90 |
Лексіка і фразеалогія | 31,36 | 46,15 |
Марфемная будова слова, словаўтварэнне і арфаграфія | 31,36 | 24,64 |
Марфалогія і арфаграфія | 27,71 | 31,60 |
Сінтаксіс і пунктуацыя | 27,41 | 23,99 |
Агульныя звесткі пра мову як сістэму (граматыку и г.д.) | 9,69 | 9,19 |
Вось некалькі праклыдаў тэставых заданняў 2011 года з самым высокім каэфіцыентам складанасці:
А31. Адзначце фанетычныя і арфаэпічныя характарыстыкі, уласцівыя слову “будз?нныя”:
Адказ – 2,3,4.
А25. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
Адказ – 1,3.
А17. Адзначце словазлучэнні, правільна перакладзеныя на беларускую мову:
Адказ – 1,4.
В6. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэнняў літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А2Б5В3Г4.
А. Не шумыце клены, у цяністым парку над ракою.
Б. Вяселле згулялі праз месяц.
В. У лес дроў не возяць.
Г. Адзін і два – тры. |
|
Адказ – А1Б2В3Г5.
3. Ці залічваецца часткова правільны адказ?
Абітурыентам залічваецца часткова правільны адказ – адказ, у якім дапушчана не больш за адну памылку ў заданнях з некалькімі правільнымі адказамі (для заданняў часткі А). За часткова правільны адказ абітурыент атрымлівае 20 % ад бала за заданне.
Крыніца інфармацыі:
Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: аналіз памылак: Аналіз памылак ЦТ 2011 года. Каментарыі да адказаў. Методыка разліку тэставага бала. Трэніровачныя заданні / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Аверсэв, 2012. – 156 с.